HrodnaMediaRoom
Мы адкрыты для ўсіх, хто цікавіцца і займаецца інфармацыяй!
HrodnaMediaRoom
Думай. Гавары. Пішы. Не бойся.
Hrodnamediaroom - сталае месца абмену думкамі на злобадзённыя тэмы і сустрэч з вядомымі журналістамі, блогерамі, людзьмі, якія ўплываюць на беларускую інфармацыйную прастору.
Нашы сябры
Цэнтр гарадскога жыцця
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Digital Communication Network Belarus
Рэдакцыя партала HrodnaLife
Чым мы займаемся?
Лабараторыя медыяпісьменнасці
Проста, прафесійна і цікава пра медыяпісьменнасць: майстар-класы, трэнінгі, дыскусіі пра сучасны свет інфармацыі, медыя і лічбавай прасторы.
Паштоўкі па медыяпісьменнасці
Кликбейт, фішынг, фэйкі і маніпуляцыі, кібербяспека і прыватнасць ў інтэрнэце - новая медыярэальнасцць параджае новыя выклікі, да якіх мы не заўсёды аказваемся гатовыя. Мы выпусцілі своеасаблівы гід па свеце новых медыя: 10 тэматычных паштовак - пра тое, як звычайнаму чалавеку арыентавацца ў сучасным лічбавым свеце.
Канферэнцыя "Свабода слова і асаблівасці медыяменеджменту ў Беларусі"
Як незалежным рэгіянальным інтэрнэт-пляцоўкам адаптавацца да зменлівых заканадаўчых умоў і выстройваць эфектыўнае кіраванне рэдакцыяй? Як новы закон аб СМІ паўплывае на свабоду слова ў інтэрнэце і працу сайтаў?
Адказы на гэтыя пытанні можна было пачуць на межрэгіянальнай канферэнцыі, арганізаванай гарадзенскай філіяй БАЖ. Удзел у канферэнцыі ўзялі прафесійныя эксперты ў сферы заканадаўства, медыя, лічбавай бяспекі і абароны правоў чалавека.
Гендарны напрамак
Сэксізм, фемінізм, гендарныя стэрыятыпы і роля ў гэтым ва ўсім медыя: майстар-клас для журналістаў на гэту тэму і адкрытую дыскусію для гарадзенцаў правяла шведская журналістка і камунікатарка Жазафіна Якабсон.
Фотапраект "Pro Women: ламаючы стэрыятыпы"
Фотавыстава пра сучасных паспяховых гарадзенак, якія ламаюць гендарныя і сацыяльныя стэрыятыпы і дамагліся поспеху ў прафесійнай сферы.

Мы ўзялі гераінь з розных сфер жыцця: палітыка, бізнес, дабрачыннасць, мастацтва, архітэктура, блогінг і г.д. Гэта жанчыны, якія ствараюць твар горада і на нашу думку могуць з'яўляцца крыніцай аўтарытэтных меркаванняў.

Галоўная мэта - зрабіць жанчын бачнымі, прыкметнымі, бо дзякуючы ім у горадзе адбываецца шмат важных рэчаў, якія застаюцца па-за шырокай увагай. На іх пазітыўных натхняючых прыкладах мы хацелі паказаць, што сярод мноства спосабаў дасягнуць поспеху ні адзін не вызначаецца полам, а якасці, што вызначаюць поспех, сапраўды ўніверсальныя. Хтосьці паглядзіць на гэтыя прыклады і скажа: я таксама так магу, я не павінна баяцца праявы сваіх здольнасцяў, я не павінна саромецца свайго ўзросту і пачынаць нешта новае, я маю права на самарэалізацыю.

Выстава паказвае, што змагацца са стэрэатыпамі - гэта не значыць, што трэба ісці на барыкады, гэта значыць проста жыць сваё жыццё, такім як ты хочаш.

Экскурсія "Гародня – яна мая"
Працягам выставы стала эскурсія па жаночай Гародні пад назвай "Гародня – яна мая". Падчас шпацыру гарадзенцы пазнаёміліся з выбітнымі жанчынамі, якія жылі ў Гродне ў розныя часы і тым ці іншым чынам уплывалі на яго развіццё і гісторыю.
Выстава фотагісторый "Жыццё ў поўным колеры"
Гэта незвычайныя гісторыі пра звычайных людзей, якія сваёй актыўнасцю і справамі робяць жыццё ў сваім горадзе і жыццё іншых людзей лепш.
Аўтары выставы – пачаткоўцы ў фота, якія на працягу некалькіх месяцаў вучыліся ў двух вядомых гарадзенскіх фатографаў Аляксандра Саенкі і Іллі Гелея, як расказваць гісторыі і даносіць людзям свае ідэі з дапамогай фотаапарата.
Фотагісторыі, прадстаўленыя на выставе, былі закліканы даць голас ініцыятывам і арганізацыям, якія займаюцца грамадскай дзейнасцю і часта застаюцца "за кадрам", але дзякуючы якім адбываюцца сацыяльныя змены ў нашым грамадстве.
Як НДА працаваць з медыя, а журналістам - з актывістамі?
Мы імкнемся будаваць масты паміж журналістамі і актывістамі. У гэтым нам, напрыклад, дапамагала рэдактарка часопіса CityDog.by Яся Каралевіч-Картэль. Таксама на нашай пляцоўцы мы арганізавалі прэзентацыю грамадскіх ініцыятываў з усёй Беларусі.
Сумесна з кампаніяй "Будзьма беларусамі!" арганізавалі круглы стол, падчас якога разам з запрошанымі экспертамі аюмеркавалі, я
к ствараць і прасоўваць сацыяльна значны кантэнт.
Размовы пра свабоду
Сустрэчы-дыскусіі з вядомымі журналістамі, беларускімі і замежнымі. Фармат сустрэч прадстаўляе сабой дыскусійны клуб на зададзеныя тэмы, падабраныя такім чынам, каб яны былі цікавымі не толькі журналістам, але і больш шырокаму колу гарадзенцаў - на вострыя злобадзённыя тэмы.
Відэаінтэрв'ю з легендамі гарадзенскай журналістыкі
Відэа-інтэрв'ю з 5 яркімі гарадзенскімі журналістамі, якія пакінулі адчувальны след у гісторыі незалежнай гарадзенскай журналістыкі. Яны размешчаны на спецыяльна створаным канале на Ютубе і на старонцы праекта ў Фэйсбуку. Больш разгорнутыя тэкставыя версіі размешчаныя на сайце БАЖ і HrodnaLife.
Выстава да 35-годдзя гарадзенскай незалежнай журналістыкі
Першая ў Беларусі выстава, прысвечаная свабодзе слова
З дапамогай выставы мы паказалі эпоху сапраўднага ўздыму незалежнай журналістыкі ў Гродне, часу пошукаў новых фарматаў і розных спосабаў праяўлення свабоды слова.
На выставе прадстаўленыя архіўныя матэрыялы і фота-летапіс падзей цягам апошніх 35 гадоў.

Непадцэнзурная Гародня: выпуск календара, прысвечанага гісторыі гарадзенскай незалежнай журналістыкі
Кожны месяц 2019 года прысвечаны асобнай старонцы гісторыі свабоды слова ў Гродне, з тэкстам і архіўнымі фотаздымкамі. Каляндар распавядае пра людзей і падзеі нашай гісторыі, якую трэба ведаць і якой варта ганарыцца.
Лічбавая бяспека
Што пра нас ведае "сістэма"? Як абараніць свае кампутар і тэлефон, персанальныя і карпаратыўныя дадзеныя, асабістую перапіску ад несанкцыянаванага доступу і кіберзлачынцаў? Як абараніць сябе ў Інтэрнэце, сацыяльных сетках і месенджарах? Гэтым пытанням быў прысвечаны круглы стол "Інфармацыйная бяспека: як абараніць сябе і свае дадзеныя ў лічбавай прасторы", а таксама асобны трэнінг з запрашэннем мінскіх экспертаў.
Кухня фотагісторый
У HrodnaMediaRoom адбыўся трохмесячны курс па стварэнню фотагісторый пра ініцыятывы і людзей, якія робяць наш горад лепшым. Два вядомых гарадзенскіх фатографа вучаць групу гарадзенцаў расказваць гісторыі і даносіць людзям свае ідэі з дапамогай фота.
Выстава World Press Photo-2018
У 2018 годзе далучыліся да арганізацыі выставы World Press Photo у Гродне. Успершыню сапраўдны Оскар фотажурналістыкі завітаў у рэгіён.
Конкурс "Будзь у Цэнтры!"
Арганізавалі конкурс і вызначылі лепшых журналістаў, якія пішуць на тэму грамадскай актыўнасці ў Гродне і на Гарадзеншчыне.
Зляталі ў Брусэль і расказалі пра нашу дзейнасць у Міжнародным прэс-клубе калегам з Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Было класна :)
Лабараторыя медыяпісьменнасці
Як арыентавацца ў сучасным свеце інфармацыі і лічбавай прасторы, не стаць ахвярай інфармацыі і не зрабіць ахвярамі іншых.
Майстар-клас: "Як выжыць у сацыяльных сетках сёння і што чакае нас заўтра"



SMM-спецыяліст і журналіст "Радыё Свабода" Франак Вячорка распавёў пра асаблівасці сацыяльных сетак, пра тое, як выбудоўваць інфармацыйную стратэгію і стаць заўважным. Падчас майстар-класа ўдзельнікі мелі магчымасць зразумець функцыі сацыяльных медыя і іх ролі ў нашым паўсядзённым жыцці, пазнаёміліся з рознымі катэгорыямі сацыяльных сетак і магчымасцямі іх выкарыстання.
Антылекцыя Гудзіліна: (не)быць фатографам. аўтар і канцэпт

Трэнер: эксперт па кібер-бяспецы Мікалай Кванталіані
Трэнінг "Лічбавая і кампутарная бяспека: як абараніць сябе і свае дадзеныя"
Падчас трэнінгу ўдзельнікі абмяркавалі асноўныя пагрозы для працы і жыцця ў лічбавую эпоху, разгледзелі асноўныя правілы абароны прыватнасці ў інтэрнэце і забеспячэння канфідэнцыйнасці інфармацыі, навучыліся спосабам абароны і бяспекі інфармацыі.
Эксперт: андрэй лянкевіч
Майстар-клас "Жывы фатограф ці добры фотаздымак?"
Майстар-клас быў прысвечаны медыяфота ў беларускай і сусветнай культурнай прасторы, мы паразмаўлялі пра візуальныя маніпуляцыі, фотафэйкі і візуальную камунікацыю з гледачом.
Эксперт: сцэнарыст Андрэй Курэйчык
Майстар-клас: "Як напісаць самы паспяховы сцэнар у жыцці?"
Разам з вядомым беларускім рэжысёрам і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам зірнулі на медыяпісьменнасць праз прызму кінамастацтва.
Эксперт: галоўны рэдактар "Еўрарадыё" Павел Свярдлоў
Майстар-клас "Як быць на хвалі з аўдыторыяй"
Увесь вечар разам з гарадзенцамі размаўлялі пра радыё, беларускую дзяржаўную і недзяржаўную журналістыку, фэйкі і тое, ці патрэбна журналісту журналісцкая адукацыя.
Эксперт: палітычны аглядальнік TUT.BY Арцём Шрайбман
Дыскусія "Ці могуць медыя быць незалежнымі?"
Падчас дыскусіі паразмаўлялі пра тое, як медыя імкнуцца да рэдакцыйнай незалежнасці і ў чым функцыі прафесійнай журналістыкі, у чым можа праяўляцца самацэнзура і ці апраўдана яна, як СМІ ўзаемадзейнічаюць з уладамі, як нас бачаць у СМІ на Захадзе, ад чаго залежыць інфармацыйная бяспека Беларусі і якую ролю тут грае беларуская мова.

Эксперты: Андрэй Елісееў, медыяэксперт Франак Вячорка, палітычны блогер Эдуард Пальчыс, прадстаўнік Digital Communication Network Belarus Мікалай Кванталіані.
Дыскусія "Лідары думак інтэрнэту: хто яны і што могуць змяняць?"
Разам з гарадзенцамі паразмаўлялі пра свет новых медыя і сацсетак, лідараў думак інтэрнэту і расійскі ўплыў на беларускую інфармацыйную прастору, да каго прыслухоўваюцца беларусы і ці сапраўды лідары думак у сацсетках пераплюнуць па ўплыву традыцыйныя СМІ, як ствараць сваіх герояў для беларусаў.
Журналісты vs блогеры: каму верыць?
Журналісты павінны правяраць факты, даваць выказацца апанентам, трымацца прафесійнай этыкі і рабіць узважаны кантэнт. Аўдыторыя ж хоча хуткіх рашэнняў, акцэнтаў, вострых меркаванняў, якія і не заўсёды апублікуеш у медыя. Затое блогеры на сваіх пляцоўках і аўтары, і рэдактары, і мадэратары дыскусій.

Каму верыць? Каго чытаць? Да каго прыслухоўвацца?

Пра гэта ў HrodnaMediaRoom па запрашэнню БАЖ дыскутавалі адзін з самых вядомых палітычных блогераў Беларусі Эдуард Пальчыс і галоўны рэдактар гарадзенскага партала Hrodna.life Аляксей Шота.
Эксперт: дырэктар студыі "Іквадарт" Глеб Койпіш
Майстар-клас "Як зрабіць якасны сайт: лайфхакі ад вэб-студыі "Іквадарт"
Эксперт: Юрый Вайтукевіч
Сустрэча з дырэктарам філіяла Парка высокіх тэхналогій у Гродне
Разам з экспертам паразмаўлялі пра свет IT, новыя тэхналогіі і іх ролю, чаго не хапае беларускай адукацыі, каб рыхтаваць спецыялістаў будучыні, а таксама пра рынак гарадзенскіх IT-стартапаў.
Медыяпаці ў HrodnaMediaRoom
Медыяквіз (падрыхтаваны разам з нашымі калегамі з "Еўрарадыё"), прэзентацыя паштовак па медыяпісьменнасці і музычны выступ барда Віктара Шалкевіча.
вядомы украінскі журналіст Андрэй Кулікоў
Дыскусія "Як праўда ратуе жыцця"

Госць: кіраўнік «Громадське радiо», вядомы ўкраінскі палітычны журналіст, неаднаразовы лаўрэат прэміі «Тэлетрыўмф» у складзе каманды праграмы «Свабода слова» на ICTV Андрэй Кулікоў.

Чаму ва Украіне і Расіі вераць уласнай прапагандзе?
Як супрацьстаяць інфармацыйным нападам?
Каму можна давяраць пасля гісторыі з Аркадзем Бабчанка?

Падчас сустрэчы паразмаўлялі пра тое, ці нясуць СМІ і бізнес адказнасць за вобразы, якія трансліруюцца ў масавую культуру, падыскутавацлі пра актуальныя выклікі і тэндэнцыі ў прафесіі, а таксама параўналі вопыт Украіны, Расіі і Беларусі.
майстар-клас Ясі Каралевіч-Картэль, рэдактаркі часопіса CityDog.by
Як НДА працаваць з медыя, а журналістам - з актывістамі?
Як зрабіць сваю дзейнасць заўважнай? Як НДА працаваць з медыя, каб праз СМІ даносіць інфармацыю пра сябе, а журналістам - эфектыўна працаваць з актывістамі, каб разам вырашаць важныя праблемы і рабіць жыццё лепшым?
Майстар-клас рэдактаркі часопіса CityDog.by Ясі Каралевіч-Картэль і прэзентацыі грамадскіх ініцыятыў Беларусі адбыліся на пляцоўцы HrodnaMediaRoom.
Канферэнцыя "Свабода слова і асаблівасці медыяменеджменту ў Беларусі"
Anything you've even dreamed about is possible to realise just at the moment when you decided to win.
Як незалежным рэгіянальным інтэрнэт-пляцоўкам адаптавацца да зменлівых заканадаўчых умоў і выстройваць эфектыўнае кіраванне рэдакцыяй? Як новы закон аб СМІ паўплывае на свабоду слова ў інтэрнэце і працу сайтаў?
Адказы на гэтыя пытанні можна было пачуць на межрэгіянальнай канферэнцыі, арганізаванай гарадзенскай філіяй БАЖ. Удзел у канферэнцыі ўзялі прафесійныя эксперты ў сферы заканадаўства, медыя, лічбавай бяспекі і абароны правоў чалавека.
Жыццё ў поўным колеры
Выстава фотагісторый "Жыццё ў поўным колеры" – гэта незвычайныя гісторыі пра звычайных людзей, якія сваёй актыўнасцю і справамі робяць жыццё ў сваім горадзе і жыццё іншых людзей лепш.
Аўтары выставы – пачаткоўцы ў фота, якія на працягу некалькіх месяцаў вучыліся ў двух вядомых гарадзенскіх фатографаў Аляксандра Саенкі і Іллі Гелея, як расказваць гісторыі і даносіць людзям свае ідэі з дапамогай фотаапарата.

Фотагісторыі, прадстаўленыя на выставе, закліканы даць голас ініцыятывам і арганізацыям, якія займаюцца грамадскай дзейнасцю і часта застаюцца "за кадрам", але дзякуючы якім адбываюцца сацыяльныя змены ў нашым грамадстве.

Мы імкнемся да таго, каб гарадзенцы ведалі, што могуць далучыцца да нейкай добрай справы, могуць самі рабіць не толькі сваё жыццё, але і жыццё іншых людзей і свой горад лепш, ведалі, дзе яны могуць знайсці аднадумцаў і дапамогу, і хто яны – гэтыя аднадумцы.
Гендар для чайнікаў: адкрытая лекцыя і майстар-клас Жазэфіны Якабсон
(Швецыя)
Чаму жанчын выключаюць з навін, як іх малююць у медыя і якія вынікі гэтага? Што такое дыскрымінацыя і чаму больш гавораць аб сэксізмуе ў адносінах да жанчын? Як могуць выратаваць становішча фемінітывы, вакол якіх у апошні час так шмат спрэчак? І пры чым тут хатні гвалт?
Пра гэта паразмаўлялі разам са шведскай журналісткай і камунікатаркай Жазэфінай Якабсон.
Непадцэнзурная Гародня
Выпуск календара, прысвечанага гісторыі гарадзенскай незалежнай журналістыкі.
11 снежня 2018 года ў Цэнтры гарадскога жыцця адбылася прэзентацыя календара, прысвечанага багатай 35-гадовай гісторыі гарадзенскай незалежнай журналістыкі.
Кожны месяц 2019 года прысвечаны асобнай старонцы гісторыі свабоды слова ў Гродне, з тэкстам і архіўнымі фотаздымкамі.
Каляндар распавядае пра людзей і падзеі нашай гісторыі, якую трэба ведаць і якой варта ганарыцца!

Мне давялося пабываць на некалькіх сустрэчах HrodnaMeduaRoom, і я магу без перабольшання сказаць, што гэта былі адныя з самых цікавых сустрэч за апошні час. Мне, як журналісту, вельмі карысна было сустрэцца з сапраўднымі глыбамі беларускай журналістыкі, якія па сутнасці дапамагалі, кожны па-свойму, знайсці адказ на пытанне, як прыстасоўвацца да сучасных умоў, у эру інтэрнэта, як не баяцца весці раследванні, як не баяцца весці дыялог з рознымі бакамі. Вельмі значным для мяне было апошняе пытанне, якое задавалася гасцям, што для Вас свабода. Госці прыводзілі прыклады са свайго жыцця і кожны дзяліўся, як ён разумеегэтае слова. І мне падалося, што калі абагуліць іх адказы, то выходзіць, што каб быць добрым журналістам, трэба быць свабодным унутры. Толькі пры такой умове, ёсць гэтая свабода слова, не зважаючы на ўсе палітычныя абставіны. Спадарыня Вольга са сваімі сябрамі, зрабіла каласальную працу, праект, які быў неабходны менавіта зараз, да такой умоўнай, але гадавіны вольнай журналістыкі ў Беларусі. Гэты прект, сустрэчы дапамаглі, кожнаму гарадзенскаму журналісту дый проста ўдзельнікам пераасэнсаваць гэтыя 20 апошніх гадоў, што з намі сталася, кім мы былі, чаму мы сталі тымі, хто ёсць і што будзе далей. Застаецца толькі спадзяванне, што далей будуць знаходзіцца людзі, якія будуць гаварыць праўду, выкарыстоўваючы ўсе на гэта даступныя зараз сродкі.
Kasia Laudacka
Журналістка "Белсату"
Шэраг спатканняў з медыйнымі экспертамі, што прайшоў сёлета ў Гродне і зацікавіў не толькі журналістаў. Яно і зразумела – зараз кожны сам сабе медыя і пісаць часам хочацца больш, чым чытаць. Таму пытанні выжывання, існаванні і паспяховасць медыяў у сучаснасці актуальнае і нават балючае для многіх.

Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі перакруцілі уяўленні аб прэсе цалкам. Зараз дасведчаныя журналісты пачуваюцца месцамі бездапаможнымі перад новай медыйнай рэчаіснасцю, а тыя, што толькі спрабуюць пісаць, вынаходзяць уласныя ровары, часта ігнаруючы знаходкі класічнай журналістыкі. Праўда і здаровы сэнс недзе пасярэдзіне. Гэта перакрыжаванне часоў і пакаленняў натуральным чынам патрабавала месца для сустрэч, дыскусій і абмеркаванняў. Такім месцам стаў Гродна медыярум.

Чым белы шум розніцца ад якаснага кантэнта, як змяняць рэчаіснасць, не ўстаючы з канапы, ці маюць медыі разабляць грошы альбо павінны сыйсці у валанцёрства і, канечне, дапусцімасць усіх адценняў жоўтага - толькі малая частка тэмаў, закранутых на спатканнях.

Натуральна, што такія пытанні сёння хвалююць і збіраюць людзей разам. Да таго ж, медыярум даў магчымасць пабачыцца не толькі з вядомымі экспертамі. Тое, з'явілася нагода рэгулярна бачыць калег не толькі на аватарках сацсетак, таксама дарагога каштуе.








Ірына Новік
Журналістка Hrodna Life
Это совершенно новый опыт общения таких встреч с людьми, с которыми в обычной жизни бы никогда не пересекся. Не нужно никуда ехать, экспертов и лидеров мнений привозят прямо к тебе, нужно лишь прийти и задать свои вопросы и потом проецировать полученный опыт на работу своей редакции. Я очень благодарен ребятам за такую замечательную инициативу и возможность получения бесценного опыта. Некоторые встречи собирали так много зрителей, что зала физически не хватало.
Сяргей Чабоцька
Рэдактар сайта S13
Размовы пра свабоду
Сустрэчы з вядомымі журналістамі і медыяэкспертамі
Віталь Цыганкоў
Свабода слова для "сваіх" і "чужых": паміж каштоўнасцю, адказнасцю і небяспекай
Ці з'яўляецца свабода слова безумоўнай каштоўнасцю? Дзе грань паміж свабодай выказвання, прапагандай і абаронай нацыянальных інтарэсаў? Ці можна апраўдаць вайну ў інтэрнэце, калі на кану - незалежнасць краіны?

Аляксандр Фядута
На сустрэчы з вядомым палітолагам і публіцыстам мы размаўлялі пра падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне, пра журналістыку і ролю СМІ і журналістаў у гэтых падзеях.
СМІ ПРА СУСТРЭЧУ

Александр Федута: Мы можем дожить до того момента, когда говорить будет некому, потому что у всех будут заткнуты рты
https://baj.by/be/analytics/aleksandr-feduta-my-mo...

Самое страшное в белорусах – это отсутствие чувства юмора: Топ-5 выдержек из разговора о свободе с Александром Федутой
http://www.belaruspartisan.org/politic/395321/

"Захад-2017", забойства Шарамета, абарона Курапатаў, журналісты "Рэгнума". Сустрэча з Аляксандрам Фядутам у Гродне
https://www.nv-online.info/2017/09/20/vuchenni-201...

Яшчэ раз пра свабоду. Аляксандр Фядута сустрэўся з гродзенцамі на новай медыяпляцоўцы
https://hrodna.life/2017/09/20/yashche-raz-pra-sva...

Свабода слова і свабода чуткі
https://www.svaboda.org/a/28746760.html

У Гародні – новая медыяпляцоўка
http://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-novaya-...

Фядута: Справа Шарамета не будзе раскрыта ў сучаснай Украіне
https://www.racyja.com/hramadstva/fyaduta-sprava-sharameta-ne-budze-raskr/

Ягор Марціновіч
У Гродна завітаў новы рэдактар газеты і сайта "Наша Ніва" Ягор Марціновіч. Паразмаўлялі пра тое,
- дзе мяжа паміж жаўцізной і якаснай журналістыкай,
- дзе СМІ знайсці грошы на існаванне і як манетызаваць кантэнт,
- як зыйсці з офлайна ў онлайн і пашыраць аўдыторыю,
- "Наша Ніна" - што гэта было?
- як беларускамоўным медыя быць папулярнымі: будаваць рэдакцыйную палітыку з разлікам на масавую аўдыторую і разам з тым на выкананне ўласнай місіі,
- ці магчыма СМІ быць незалежнымі,
- якая будучыня ў папяровых выданняў?



.
СМІ ПРА СУСТРЭЧУ

"Волі і шмаравідла". Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар "Нашай Нівы"
https://hrodna.life/articles/voli-i-shmaravidla-ch....

Ягор Марціновіч: „Наша Ніва" – выданне для усіх беларусаў
https://www.racyja.com/hramadstva/yagor-martsinovi....

Рэдактар «Нашай Нівы» не знаёмы з Дубаўцом
https://www.svaboda.org/a/28770822.html

Юлія Слуцкая
Вядомая беларуская журналістка, заснавальніца і Старшыня Прэс-клуба Беларусі, былая рэдактарка "Камсамольскай праўды" і "Еўрарадыё" Юлія Слуцкая выступіла з тэмай пра выклікі і трэнды ў медыя – беларускіх і замежных, уплыў сацыяльных сетак і спосабы вырашэння надзённых праблем інтэрнэт-выданняў.

СМІ ПРА СУСТРЭЧУ

Юлія Слуцкая: Беларускія СМІ чакаюць змены
https://www.racyja.com/hramadstva/yuliya-slutskaya-belaruskiya-smi-chakayuts-z/

"Як правільна – ніхто не ведае". Як выжыць у свеце медыя, абмеркавалі ў Гродне з Юліяй Слуцкай
https://hrodna.life/2017/10/08/yak-pravilna-nihto-ne-vedae-yak-vyizhyits-u-svetse-medyiya-abmerkavali-u-grodne-z-yuliyay-slutskay/

Юлія Слуцкая: "Увесь медыя-свет сёння – адна вялікая лабараторыя".
https://www.nv-online.info/2017/10/09/yuliya-slutskaya-uves-medyya-svet-syonnya-adna-vyalikaya-labaratoryya/

«Выигрывают смелые»: Юлия Слуцкая в HrodnaMediaRoom — о том, как выжить в мире новых медиа
https://baj.by/be/analytics/vyigryvayut-smelye-yuliya-sluckaya-v-hrodnamediaroom-o-tom-kak-vyzhit-v-mire-novyh-media

Ніна Палуцкая
Гарадзенская журналістка Ніна Палуцкая, былая рэдактарка першага незалежнага радыё на Гарадзеншчыне – Радыё НБК, якое праіснавала ў горадзе з 1993 па 1996 год. Пасля працы на радыё Ніна Палуцкая папрацавала ў некалькіх гарадзенскіх выданнях, карэспандэнтам БДГ па Гарадзеншчыне. Цяпер Ніна Палуцкая жыве ў Літве, недалёка ад Друскенікаў, і займаецца экалагічнымі праектамі.

Мы паразмаўляем пра радыё як СМІ і філасофію, пра падзеі 20-гадовай даўніны – як стваралі і як знішчылі першае незалежнае радыё Гарадзеншчыны, у што зараз ператварылася беларускае радыёвяшчанне і чым адрозніваецца радыё ў Беларусі і Літве.



.
СМІ ПРА СУСТРЭЧУ

Нина Полуцкая: У белорусского радио остался советский душок — много слов, а суть отсутствует
https://baj.by/be/analytics/nina-poluckaya-u-belor...

Вольны эфір праз дрот праваднога радыё. Гродзенцы з Нінай Палуцкай узгадалі пра першае незалежнае радыё рэгіёна
https://hrodna.life/2017/10/19/volnyi-efir-praz-dr...

"Радыё хаваць рана…" Сустрэча з Нінай Палуцкай
https://www.nv-online.info/2017/10/19/radyyo-havat...

Палуцкая: Наша радыё дало магчымасць падыхаць свабодай
https://www.racyja.com/hramadstva/palutskaya-nasha....

Крыстафер Мілер
Амерыканскі журналіст Крыстафер Мілер прэзентаваў у Горадні даклад пра расследаванне забойства Паўла Шарамета "У правасуддзі адмоўлена. Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Шарамета".
Фота: Белсат

СМІ ПРА СУСТРЭЧУ

Украінскі след у справе Шарамета? У Горадні выступіў з дакладам аўтар расследавання забойства
http://belsat.eu/news/ukrainski-sled-u-sprave-sharameta-u-goradni-vystupiu-z-dakladam-autar-rassledavannya-zabojstva/

У Гародні прадставілі даклад пра забойства Паўла Шарамета
https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-pradstavili-daklad-pra-zabo/

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць
https://www.nv-online.info/2017/10/23/yosts-vyyava-zabojtsy-paula-sharameta-ale-ukrainskiya-ulady-yae-havayuts/

Кристофер Миллер об убийстве Шеремета: Павлу нужно посмертно вернуть белорусское гражданство
http://www.belaruspartisan.org/politic/398625/
Агнешка Рамашэўска-Гузы
Псеўдааб'ектыўнасць і праўда, страх і свабода, місія СМІ, інфавойны - надзвычай цікавая гутарка атрымалася з дырэктаркай Белсату Агнешкай Рамашэўска-Гузы ў #HrodnaMediaRoom.
СМІ ПРА СУСТРЭЧУ

Агнешка Рамашэўска-Гузы: «Я не сумняваюся, што „Белсат" захаваецца»
https://www.svaboda.org/a/28816733.html

«Свабода ўнутры чалавека». У Горадні адбылася сустрэча з Агнешкай Рамашэўскай-Гузы
http://belsat.eu/news/svaboda-unutrany-chalaveka-u-goradni-adbylasya-sustrecha-z-agneshkaj-ramasheuskaj-guzy/

"Белсат будзе існаваць. І не горш, чым раней"
https://www.nv-online.info/2017/10/26/belsat-budze-isnavats-i-ne-gorsh-chym-ranej/

Nad Niemnem: Rosyjska propaganda, niezależne dziennikarstwo i przyszłość TV Biełsat – Agnieszka Romaszewska z wizytą w Grodnie.
http://belsat.eu/pl/programs/nad-niemnem-rosyjska-propaganda-niezalezne-dziennikarstwo-i-przyszlosc-tv-bielsat-agnieszka-romaszewska-z-wizyta-w-grodnie/

Бежанцы ў Беларусі: ці ёсць праблемы і як яны асвятляюцца ў СМІ

HrodnaMediaRoom і "Цэнтр падтрымкі бежанцаў" правялі дыскусію, прысвечаную праблемам бежанцаў у Беларусі і асвятленню тэматыкі бежанцаў у СМІ.

Удзел у дыскусіі ўзялі эксперты і госці з Мінска:

Алесь Міхалевіч – кіраўнік беларускага Цэнтру падтрымкі бежанцаў;

Наста Лойка – сузаснавальніца арганізацыі Human Constanta, якая займаецца пытаннямі бежанцаў;

Раман Стэфаненка – эксперт і даследчык мовы варожасці ў СМІ, грамадская ініцыятыва "Журналісты за талерантнасць";

Андрусь Клікуноў і Барыс Гарэцкі – сябры Рады ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", якія штодзённа працуюць з медыйнай праблематыкай.


СМІ ПРА СУСТРЭЧУ

"Праблема бежанцаў" існуе і без бежанцаў, ці як стэрэатыпы ствараюць нянавісць
https://hrodna.life/2017/11/08/prablema-bezhantsau-isnue-bez-bezhantsau-tsi-yak-stereatyipyi-stvarayuts-nyanavists/

Из одной "тюрьмы" в другую: с какими проблемами сталкиваются беженцы в Беларуси?
http://www.belaruspartisan.org/politic/404895/

«Витрины бьют хулиганы, а не россияне»: как и зачем писать толерантно
https://baj.by/be/analytics/vitriny-byut-huligany-ne-rossiyane-kak-i-zachem-pisat-tolerantno

Алесь Міхалевіч: Ніхто не чакае, што прыйдзецца стаць бежанцам…
https://www.nv-online.info/2017/11/04/ales-mihalevich-nihto-ne-chakae-shto-pryjdzetstsa-stats-bezhantsam/

Гарадзенцы даведаліся пра праблемы бежанцаў
https://www.racyja.com/hramadstva/garadzentsy-davedalisya-pra-prablemy-b/

Юрэк Юрэцкі
Юрэк Юрэцкі - журналіст са шматгадовым стажам, уласнік мясцовай газеты Tygodnik Podhalański, якая адначасова выдаецца ў Польшы і ЗША, журналіст года ў Польшчы ў 2012 годзе.
Размова атрымалася вельмі практычнай, "на пальцах", пра рэальны досвед існавання рэальнай мясцовай газеты. Мы з палякамі маем розныя ўмовы працы, але глабальныя выклікі ў нас аднолькавыя: чытач пераходзіць у сеціва, кліпавае мысленне чытача, наклады выданняў падаюць, журналістаў звальняюць і г.д.
- Як манетызуюцца лакальныя навіны?
- Што рабіць, калі наклад змяншаецца і зыходзіць "папяровая" рэклама?
- У якім накірунку развіваць інтэрнэт-старонку выдання?
- Ці інтэрнэт дапамагае мясцовай газеце зарабляць на інфармацыі?
- Ці аплочваецца мясцоваму выданню мець уласнае інтэрнэт TV?
- Чаму можна друкаваць наклад газеты ў Польшчы, вазіць яго самалётам у ЗША і быць на плюсе? Спойлер: можна



.
Паўлюк Быкоўскі
Фэйкі, тролі і расейская прапаганда - ці мае Беларусь шансы выжыць у інфармацыйнай вайне?

Пра гэта паразмаўлялі з вядомым беларускім медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.

Што можа супрацьпаставіць Беларусь у інфармацыйнай вайне на тле засілля расійскіх медыя ў краіне, павялічэння фэйкавых навін і вайны троляў, фабрыкі якіх знайшлі і ў нашай краіне? Ці ёсць небяспека для Беларусі ў такой сітуацыі і што з гэтым рабіць? Як распазнаваць фэйкі і не патрапіць на вуду маніпулятараў?

СМІ ПРА СУСТРЭЧУ

Фейки, тролли и пропаганда: имеет ли Беларусь шансы выстоять в информационной войне?
https://baj.by/be/analytics/feyki-troli-i-propaganda-imeet-li-belarus-shansy-vystoyat-v-informacionnoy-voyne

Есть ли у Беларуси шансы выжить в информационной войне? Спойлер: пока нет
http://www.belaruspartisan.org/politic/408669/

Веру-не веру: як адрозніць фэйкавыя навіны
https://www.nv-online.info/2017/12/07/veru-ne-veru...

На старт! Увага! Фэйк! Мінныя палі інфармацыйных войнаў даследвалі гродзенцы разам з Паўлюком Быкоўскім
https://hrodna.life/articles/fake-news-bykouski/

Фэйкі і інфармацыйныя войны абмеркавалі ў Гародні
https://www.racyja.com/hramadstva/fejki-i-infarmat...
Антон Матолька
Як з дапамогай сацыяльных сетак вырашаць лакальныя праблемы і рабіць свет вакол сябе крышку лепшым? Пра гэта паразмаўлялі з Антонам Матолька, які шырока вядомы як самы актыўны блогер, гарадскі актывіст і фатограф, які ўздымае грамадска важныя тэмы лакальнага і нацыянальнага ўзроўню.
СМІ ПРА СУСТРЭЧУ

«У палітыку не зьбіраюся». 11 вострых пытаньняў да блогера Матолькі

https://www.svaboda.org/a/matolka-u-horadni/289206...

Змяніць свет не ўстаючы з канапы: 5 правіл Антона Матолькі
https://hrodna.life/articles/zmyanic-svet-ne-ustay...

"Я спокойно могу поверить в 83% при голосовании, настолько все инертные"
https://belaruspartisan.by/interview/409980/

Антон Матолька: "Я ў палітыку не збіраюся…"
https://www.nv-online.info/2017/12/18/anton-matolk...

Антон Матолька ў HrodnaMediaRoom
https://www.racyja.com/hramadstva/anton-matolka-u-...

Антон Матолька распавёў, як размаўляць з чыноўнікамі і вырашаць пытанні з дапамогаю інтэрнэту
http://belsat.eu/news/anton-matolka-raspavyou-yak-razmaulyats-z-chynounikami-i-vyrashats-pytanni-z-dapamogayu-internetu/

Успамін пра слонімскую лужыну http://www.gs.by/ru/1071/news/38319/%D0%A3%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD-%D0%BF%D1%80%D0%B0-%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D0%BC%D1%81%D0%BA%D1%83%D1%8E-%D0%BB%D1%83%D0%B6%D1%8B%D0%BD%D1%83.htm





Відэаінтэрв'ю
Сёлета ў Гродне будзе адзначацца 35-годдзе мясцовай незалежнай журналістыкі. Дата досыць умоўная — яна вядзецца ад першых самвыдатаў, якія з'явіліся ў горадзе напярэдадні вялікіх перамен ва ўсёй краіне. HrodnaMediaRoom вырашыў нагадаць пра гэта цыклам інтэрв'ю з вядомымі журналістамі, якія шмат зрабілі для станаўлення свабоды слова ў Гродне.
Першай суразмоўцай HrodnaMediaRoom стала Алёна Раўбецкая, былая рэдактарка "Біржы інфармацыі" — адной з самых вядомых і папулярных незалежных газет Гродна, якую зачынілі з-за "абразы прэзідэнта" ў 2004 годзе. Мы паразмаўлялі пра тое, як і кім стваралася выданне, якую небяспеку можа хаваць неабмежаваная свабода слова, а таксама пра рэчы, якія прыносяць у журналістыцы сапраўдны кайф.
Інтэрв'ю з заснавальнікам і былым рэдактарам легендарнай гродзенскай газеты "Пагоня" Міколай Маркевічам.
Мы паразмаўлялі пра тое, якой была адна з першых незалежных беларускіх газет, якая стала сімвалам эпохі і пакалення, што сталела ў 90-я і бачыла сваёй будучыняй незалежную Беларусь, як СМІ ў 90-я ўплывалі на рэчаіснасць і змянялі яе, як журналіст стаў дэпутатам, які пракладаў шлях Беларусі да незалежнасці і ці варта спалучаць палітыку і журналістыку.
Суразмоўцам HrodnaMediaRoom стаў Вітаўт Руднік, адзін з заснавальнікаў вядомага не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі ГА "Цэнтр Трэці сектар". У пачатку 1990-х ён актыўна займаўся журналістыкай, а пасля стварыў вядомую Школу маладога журналіста. Мы паразмаўляем пра тое, ці патрэбна журналісту журналісцкая адукацыя, тым больш — нефармальная, ці з'яўляюцца сённяшнія беларускія ўніверсітэты інтэлектуальнымі турмамі, і чаму першыя наборы ШМЖ выпускалі ў прафесію дзесяткі чалавек, а сёння — адзінкі.
Не кожны журналіст можа быць пісьменнікам, і не кожны пісьменнік здольны працаваць журналістам. Гарадзенскі журналіст Сяргей Астраўцоў – чалавек, які выдатна спалучае дзве гэтыя ролі
Мы паразмаўлялі з ім пра тое, як спалучаць журналістыку і літаратуру, як творчаму чалавеку працавалася ў савецкай газеце, чаму Беларусь выклікае дэпрэсію і што нам з гэтым рабіць.
Анджэй Пачобут - вядомы гарадзенскі журналіст, карэспандэнт буйнога польскага выдання "Газэта Выборча" і актывіст незалежнага Саюза палякаў Беларусі. Мы паразмаўляем з ім пра тое, як гэта - быць свабодным чалавекам ў несвабоднай краіне, што сёння мацней - ружжо ці асадка, як смех ратуе ў зняволенні і ці варта праўда ахвяр дзеля яе?
Выстава "Непадцэнзурная Гародня. 1983–2018"
Першая ў Беларусі выстава, прысвечаная свабодзе слова
Як гарадзенскія журналісты адстойвалі права на свабоду слова і прафесію? Якімі былі незалежныя выданні эпохі перабудовы і незалежнай Беларусі? Як стваралася гісторыя непадцэнзурнага слова ў Гродне?

Пра гэта - наша вялікая выстава, якая стала своеасаблівым летапісам свабоды слова ў горадзе за апошнія 35 год.

Наша выстава распавядае пра характэрную рысу жыхароў нашага горада – жаданне быць свабоднымі. Нават у самыя змрочныя часы ў Гародні заўсёды жылі людзі, якія былі свабоднымі і адстойвалі сваё права на гэта.

Выстава распавядае пра падзеі ў горадзе ад 1983 да сённяшняга дня: з'яўленне і знікненне першых непадцэнзурных часопісаў, газетаў "Рэанімова", "Пагоня", "Біржа інфармацыі" і "Рэпарцёр"; Радыё НБК; пераслед журналістаў і актывістаў і адстойванне імі свайго права на прафесію.

Прадстаўленая выстава толькі частка велізарнай калекцыі архіўных матэрыялаў. Прыйдзе час, і яны стануць асновай для кнігі альбо музейнай экспазіцыі.

СМІ пра выставу
"Непадцэнзурная Гародня". В Гродно открылась выставка о самиздате и газетах, которых уже нет
https://news.tut.by/culture/584592.html

Першая ў Беларусі выстава, прысвечаная свабодзе слова адкрылася ў Горадні
http://belsat.eu/news/pershaya-u-belarusi-vystava-...

"Калі не мы, то хто?" У Гродне паказалі гісторыю свабоды слова за 35 год
https://baj.by/be/content/kali-ne-my-hto-u-grodne-...

Без цэнзуры. Адкрылася выстава да 35-годдзя незалежнай гродзенскай журналістыкі
https://hrodna.life/2018/03/13/bez-cenzury/

„Непадцэнзурная Гародня": да 100-годдзя БНР
https://www.racyja.com/kultura/nepadtsenzurnaya-ga...

Як у Горадні каралі за свабоду слова
https://www.svaboda.org/a/jak-u-horadni-karali-za-...


Круглы стол па лічбавай бяспецы
Удзел у круглым стале прынялі эксперт па лічбавай бяспецы Мікалай Кванталіяні, шэф па кампутарнай бяспецы тэлеканала «Белсат» Уладзімір Вараб'ёў, а таксама гарадзенскія журналісты, актывісты і праваабаронцы.

https://baj.by/be/analytics/kak-zashchitit-svoi-dannye-v-internete-gid-po-kompyuternoy-bezopasnosti


Нашы кантакты
Званіце: +375292836004
Пішыце: hrodnamediaroom@gmail.com
All photo and video materials belong to their owners and are used for demonstration purposes only. Please do not use them in commercial projects.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website